Наталля Качанава: Дзеці павінны быць жаданымі
30.06.2023 / 11:34
На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі спікер верхняй палаты парламента абмалявала сваё бачанне моладзевай палітыкі ў краіне.
Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі
«Калі я сустракалася з моладдзю і сказала ім пра неабходнасць павышаць дэмаграфію, нараджаць дзяцей, яны мне сказалі: трэба павысіць дапамогі, каб яны былі роўныя заробку жанчын да дэкрэтнага адпачынку», — падзялілася ўспамінам Наталля Качанава.
Яна мяркуе, што трэба спачатку супаставіць, што дзяржава робіць у цэлым у сацыяльнай палітыцы, і зразумець, наколькі гэта магчыма і ці дасць гэта штуршок для нараджэння дзяцей.
«Мне здаецца матэрыяльны складнік не моцна ўплывае на тое, як будуць нараджаць дзяцей. Дзеці павінны быць жаданымі», — падзялілася меркаваннем Наталля Качанава.
Чытайце таксама:
Наталля Качанава прапанавала правесці інвентарызацыю прамысловасці Беларусі і Расіі
Наталля Качанава заявіла, што часам ёй хочацца ўстаць і крычаць
«Наталля Іванаўна, вы можаце проста адчыніць нам вароты ноччу». Пракоп'еў звярнуўся да Качанавай