ФСБ даручылі забіць Прыгожына — Буданаў

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў мяркуе, што пасля спробы бунту ПВК «Вагнер» расійская ФСБ атрымала заданне ліквідаваць Яўгена Прыгожына.

30.06.2023 / 12:14

Яўген Прыгожын. Фота: AP

«Мы не можам казаць пра іх сур'ёзны ўплыў [на вайну Расіі супраць Украіны — ГУР], бо ўсе гэтыя падзеі доўжыліся вельмі кароткі перыяд часу. Зрэшты, была нанесеная пэўная шкода Паветрана-касмічным сілам РФ. Па-другое, мы не чакаем з'яўлення ПВК «Вагнер» ва Украіне як асобнага суб'екта, які выконвае ўласныя аперацыі. Для нас гэты фактар вельмі важны.

…Мы ведаем, што задачу забіць Прыгожына даручылі ФСБ. Ці будуць яны паспяховыя ў гэтым? Час пакажа. Так ці інакш, усе патэнцыйныя замахі на забойства не будуць хуткімі. Ім спатрэбіцца некаторы час, каб распрацаваць адпаведныя падыходы і дасягнуць стадыі, калі яны будуць гатовыя да буйнамаштабнай аперацыі. Але я хацеў бы падкрэсліць, што гэта вялікае адкрытае пытанне. Ці атрымаецца ім гэта ажыццявіць? Ці адважацца яны выканаць гэты загад?» — сказаў Кірыла Буданаў у інтэрв'ю The War zone.

Ён дадаў, што любыя дзеянні, скіраваныя на дэстабілізацыю ўнутры Расіі, карысныя для Украіны.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі

«Яўген Прыгожын — патрыёт Расіі» — Кірыла Буданаў

Дзярждэп ЗША: Прысутнасць ПВК «Вагнер» не пасадзейнічае стабільнасці ў Беларусі

Nashaniva.com