Сілавікі затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System і яго начальніка, які спрабаваў «перашкаджаць затрыманню»

Супрацоўніка Nova System затрымалі з-за татуіроўкі з гербам «Пагоня» на назе.

30.06.2023 / 13:06

Сілавікі праз «пратэстную» татуіроўку затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System і ягонага начальніка, які спрабаваў «перашкаджаць затрыманню», піша «Медыязона».

Супрацоўніка Nova System затрымалі з-за татуіроўкі з гербам «Пагоня» на назе. Канал сілавікоў адзначае, што пра «пратэстную» татуіроўку паведамілі «пільныя грамадзяне». У відэа, знятым сілавікамі, затрыманы кажа, што звядзе тату пасля адбыцця пакарання.

Следам за супрацоўнікам Nova System паказваюць відэа з яго начальнікам. У роліку мужчына кажа, што міліцыянты прыйшлі на працу, каб затрымаць супрацоўніка.

На камеру затрыманы распавядае, што пасля гэтага «кідаўся ў бойку і спрабаваў перашкаджаць затрыманню супрацоўніка».

Nashaniva.com