Зяленскі сабраў Стаўку: Узмацняюць мяжу з Беларуссю з-за вагнераўцаў

Пад старшынствам прэзідэнта Украіны адбылося пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, на якім, у прыватнасці, было вырашана ўзмацніць паўночны кірунак.

30.06.2023 / 14:57

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ukrainian Global Images via Getty Images

Зяленскі заслухаў даклады галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага, камандуючага Сухапутнымі войскамі Аляксандра Сырскага, камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандра Тарнаўскага і камандуючага Аб'яднаных сіл Сяргея Наева, піша «Украінская праўда».

Прынята рашэнне — з даручэннем Залужнаму і Наеву — выканаць комплекс мер па ўзмацненні паўночнага кірунку: мяжы з Беларуссю. Украінцы асцерагаюцца меркаванага прыбыцця вагнераўцаў у Беларусь.

Чытайце таксама:

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Nashaniva.com