«Усе вайскоўцы, якія там былі асуджаныя, яны ўжо загінулі, на жаль». Лукашэнка супакоіў грамадства наконт «вагнераўцаў»
Падчас свайго выступлення на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным «Дню незалежнасці» 3 ліпеня, Лукашэнка сярод іншага зноў звярнуўся да тэматыкі меркаванага размяшчэння ў Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» і паспрабаваў «супакоіць» людзей, якія адносна гэтага трывожацца.
30.06.2023 / 22:26
Фота: Getty Image
«Цяпер (не з Беларусі) раздзьмулі і раздзімаюць гэтую праблему ПВК «Вагнер» — прыватнай ваенізаванай кампаніі «Вагнер». Ды супакойцеся. Калі б можна было іх запрасіць сюды (за іх кошт), гэта для нашай арміі карысць. Гэта самыя падрыхтаваныя людзі.
Кажуць: «Там зэкі». Паслухайце, усе вайскоўцы, якія там былі, асуджаныя, яны ўжо загінулі, на жаль. І яшчэ адзін нюанс, які яны (на Захадзе) не хочуць тлумачыць: асуджаныя вызваляліся з месцаў пазбаўлення волі ў Расіі толькі для расійскага фронту. Ніводзін чалавек за мяжу не выязджае», — выклаў сваю версію таго, што адбываецца, Лукашэнка.
Пры гэтым ён успомніў пра затрыманне «вагнераўцаў» у Беларусі ўлетку 2020 года, перад прэзідэнцкімі выбарамі. І ўспамін гэты ў Лукашэнкі цёплы: «Мы іх з Богам адпусцілі. І яны з тых часоў удзячныя нам. І за бацьку заўсёды ставяць свечку ў царкве».
Лукашэнка лічыць, што «вагнераўскія» найміты нікому не страшныя таму, што «гэта людзі, якія прайшлі армію, якія прайшлі войны». І на гэтых войнах яны «ваявалі па ўсім свеце за нармальную цывілізацыю». Таму і трывожацца з іх нагоды толькі тыя, хто прыналежыць да «ненармальнай»:
«Дыктатару пачалі тэлефанаваць у Беларусь: «Гэта дрэнная рэч, гэта дрэнны сігнал». А чаму дрэнны? Чаму для французаў дрэнны? Таму што гэтыя «вагнераўцы» ў Афрыцы (ведаеце, у якіх краінах) калашмацілі гэтых французаў, што толькі пыл ляцеў. Вядома, ім гэта не падабаецца».
Чытайце таксама:
У выступе на ўрачыстым сходзе Лукашэнка кляйміў Захад з пазіцый панславізму, палез і ў лінгвістыку
«Нічога не змянілася». ПВК «Вагнер» па-ранейшаму вярбуе наймітаў па ўсёй Расіі