У Чувашыі патануў пракурор рэспублікі

У Чувашыі (Расія) загінуў пракурор рэспублікі Андрэй Фамін. Па звестках «Базы», ён патануў падчас заплыву chebswim.

01.07.2023 / 14:49

Надзвычайнае здарэнне адбылося 1 ліпеня падчас заплыву па Волзе. Каля 13-й гадзіны аднаму з удзельнікаў стала блага, і ён пачаў тануць. Пазней выявілася, што гэта быў пракурор рэспублікі Андрэй Фамін.

Ратавальнікі дасталі яго з вады і перадалі медыкам, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.

Nashaniva.com