У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек

Аварыя адбылася 1 ліпеня каля 10:20 гадзін на 132-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск, піша абласное ДАІ.

01.07.2023 / 15:25

Фота: ДАІ Віцебшчыны

20-гадовы вадзіцель «Опеля» не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы кювет. А там сутыкнуўся з дрэвам.

У выніку ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў ва ўзросце ад 21 да 23 гадоў з атрыманымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

На пліце разарваўся афганскі казан. Два чалавекі атрымалі апёкі

Адляцеў на 40 метраў і выжыў: у Гомелі матацыкліст урэзаўся ў таксі

«Не мог стаяць на нагах, хістаўся з боку ў бок». П'яны маршрутчык у Мастах з 3,1 праміле вёз 12 пасажыраў

Nashaniva.com