На аўкцыёне прадалі апошні ліст з «Тытаніка»
Ліст пасажыра «Тытаніка» з Уругвая прадалі з аўкцыёну ў Мантэвідэа. Заплацілі за яго 12 тысяч даляраў.
01.07.2023 / 23:02
Фота: EFE/Santiago Carbone
Уругваец Рамон Артагавэйція Гомес напісаў ліст 11 красавіка 1912 года. Ён быў адрасаваны ягонаму брату і адпраўлены з Ірландыі. Якраз там «Тытанік» у апошні раз спыніўся перад пераходам праз Атлантычны акіян, дзе адбылася трагедыя.
Пасажырскі параход накіроўваўся па маршруце з англійскага Саўтгемптана ў амерыканскі Нью-Ёрк. 14 красавіка 1912 года «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў. Загінулі тады каля 1,5 тысячы чалавек з каля 2,2 тысячы, якія знаходзіліся на борце.
Рамон Артагавэйція Гомес у 1907 годзе
Абломкі лайнера знаходзяцца на глыбіні каля 3,8 тысячы метраў, нядаўна да іх спрабавалі дабрацца даследчыкі на батыскафе «Тытан», але гэтая спроба скончылася няўдачай, пяць чалавек загінулі.
Чытайце таксама:
«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»
Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія