Супрацоўніца мінскага музея знайшла на выкінутых плёнках унікальныя фота старой Нямігі

Адкрыццё унікальнай выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» адбудзецца 6 ліпеня ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамляе Музей гісторыі Мінска ў сваім фэйсбуку.

02.07.2023 / 08:13

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Экспазіцыя прысвечана вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Ідэя стварэння гэтай выставы з'явілася дзякуючы выпадку: супрацоўніца музея Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад'езду выкінутыя суседзямі фотастужкі.

Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будні інжынераў.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Самымі цікавымі былі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Nashaniva.com