Джо Байдэн прыляціць на саміт NATO ў Вільню
З 9 па 13 ліпеня ў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна запланаваны паездкі ў Вялікабрытанію, Літву і Фінляндыю.
02.07.2023 / 18:57
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Як паведамляе Белы дом, Байдэн спачатку адправіцца ў Лондан для сустрэч з каралём Карлам III і прэм'ер-міністрам Рышы Сунакам, каб умацаваць адносіны паміж краінамі.
Затым прэзідэнт Штатаў прыбудзе ў Вільню з 11 па 12 ліпеня для ўдзелу ў 74-м саміце НАТА.
13 ліпеня Байдэн наведае Хельсінкі для ўдзелу ў саміце лідараў ЗША і Паўночных краін.
Ці будзе на саміце Уладзімір Зяленскі, пакуль невядома. Раней паведамлялася, што ён асабіста прыедзе ў Вільню толькі пры ўмове, што Украіна атрымае станоўчы сігнал, што яна зможа ў будучым далучыцца да Альянсу.
Чытайце таксама:
У Офісе Зяленскага назвалі ўмову, пры якой ён паедзе на саміт NATO ў Вільню
Падчас саміту NATO ў Вільні вывесяць 33 тысячы ўкраінскіх сцягоў