У Беларусі будзе тры базы вагнераўцаў?

Тэлеграм-канал Grey Zone, блізкі да ПВК «Вагнер», напісаў, што база пад Асіповічамі, якая цяпер абстаўлёўваецца і фота якой трапілі ў сеціва, — нібыта адна з трох, дзе будуць размяшчаць вагнераўцаў.

03.07.2023 / 19:43

Меркаваная будучая база вагнераўцаў пад Асіповічамі. Фота: тэлеграм-канал «Сірэна»

Закінуты вайсковы гарадок пад Асіповічамі пачалі аднаўляць у канцы чэрвеня. Там ставяцца палаткі. Мяркуецца, што туды могуць пераехаць вагнераўцы.

Канал піша таксама, што найміты «пачалі трэніровачны працэс» і «адпрацоўваюць танкавыя манеўры і манеўры з цяжкай тэхнікай на палігоне, размешчаным за пару кіламетраў на поўдзень».

Пасля мяцяжу вагнераўцаў, які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня, а ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў яго спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным аб «перамір'і» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка.

Чытайце таксама:

ПВК «Вагнер» паведаміла, што прыпыняе набор наймітаў праз няўдзел у вайне і пераезд у Беларусь

«Прыгожын на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў». Расійская прапаганда зняпраўдзіла версію Лукашэнкі аб перамовах з Прыгожыным

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

«Вагнераўцы, беларусы вас не клікалі ў сваю краіну». У Мінску з'явіўся пратэсны плакат ФОТАФАКТ

Nashaniva.com