Рэцэпт булачак, якія ніколі не чарсцвеюць — такія перадаюць палітвязням 

Партал Politzek Times дзеліцца рэцэптам здобных булачак хакайда з курагой і разынкамі з цеста, якое ніколі не чарсцвее. Такія неабыякавыя беларусы перадаюць затрыманым у СІЗА.

03.07.2023 / 21:00

Для тангджонг (кісель, які робіць цеста далікатным і пухкім):

Для цеста:

Спачатку трэба заварыць тангджонг. У 130 г малака ўмяшаць венчыкам сталовую лыжку мукі і, пастаянна памешваючы, заварваць на пліце. Прыкрыць вечкам і ледзь астудзіць.

У 130 г цёплага малака растварыць цукар і дрожджы, умяшаць пару лыжак мукі з агульнай колькасці. Калі падымецца шапачка дрожджаў, увесці ў сумесь тангджонг, яйка, раслінны алей, смятану і соль, змяшаць і пачынаць часткамі дадаваць муку. Калі цеста перастае браць муку, вымесіць яго хвіліны 3-5 міксерам або ўручную.

Змазаць цеста сметанковым маслам і мясіць яшчэ хвіліны 3. Пакідаеце ў цяпле. Калі аб'ём павялічыцца ў 2-3 разы, цеста гатова. З гэтага цеста можна зрабіць піражкі, а можна булачкі. Рэцэпт булачак будзе ніжэй.

Булачкі хакайда з курагой і разынкамі

Раскатаць цеста ў прастакутнік, пасыпаць злёгку цукрам, рэзанай курагой, разынкамі, акуратна згарнуць у рулет, зашчыпаць падоўжны край. Перагарнуць швом уніз, разрэзаць на любую колькасць кавалкаў і выкласці на бляху пад ручнік хвілін на 40-45. Разагрэць духоўку да 190° на рэжыме ўверх-уніз. Змазаць булачкі сумессю жаўтка напалову з малаком і запякаць 20-25 хвілін. Гатоўнасць вызначаецца па колеры. Дастаць, прыкрыць ручніком, каб скарыначка была мяккай.

Калі вы любіце булачкі з карыцай, да 2 ст.л. цукру трэба дадаць чайную лыжку карыцы і пасыпаць раскатанае цеста гэтай сумессю.

І яшчэ з гэтага цеста атрымліваюцца і смажаныя, і печаныя піражкі аднолькава добра. Начынне можа быць любым.

Nashaniva.com