У Гомелі зварылі гаспадарчае мыла вагой дзве тоны
Гомельскі тлушчавы камбінат зварыў гіганцкае гаспадарчае мыла. Яго вага — 2,5 тоны, даўжыня — 2 метры.
03.07.2023 / 21:22
Фота: «Гомельскіе ведомості»
Мыла зрабілі да Дня Незалежнасці і выставілі ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў якасці фотазоны.
Фота: «Гомельскіе ведомості»
Прадаваць мыла ў такім выглядзе не збіраюцца. Пасля 3 ліпеня яго забяруць на тлушчавы камбінат і перапрацуюць на меншыя кавалкі.