Прызначана дата суда над журналістам Паўлам Мажэйкам
Суд на журналістам і грамадскім дзеячам з Гродна Паўлам Мажэйкам пачнецца 10 ліпеня а 14:15 у Гродзенскім абласным судзе.
04.07.2023 / 13:30
Так сям'і Мажэйкі паведамілі ў канцылярыі суда. Працэс будзе адкрытым, як піша «Радыё Свабода».
Павел Мажэйка праходзіць па арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Журналіста затрымалі 30 жніўня, калі ён вярнуўся на радзіму з Польшчы. У сакавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.
25 мая ён адзначыў у турме юбілей — 45 гадоў.