Патрыярх Кірыл павіншаваў учора беларусаў са святам. У віншаванні няма слова пра незалежнасць Беларусі

Учора патрыярх Кірыл даслаў віншаванне Аляксандру Лукашэнку і беларусам з нагоды Дня незалежнасці. Але павіншаваў з іншым святам.

04.07.2023 / 14:55

Скрын з сайта patriarchia.ru

Тэлеграма ад патрыярха Кірыла апублікаваная на сайце патрыярхіі. Ён віншуе Лукашэнку, якога называе прэзідэнтам, і «ўсіх жыхароў Рэспублікі з днём вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў».

«Патрыярх Кірыл учора віншаваў Беларусь не з Днём незалежнасці, які адзначаў рэжым, а «по случаю дня освобождения Минска от фашистских захватчиков». Мы, вядома, не прызнаем 3 ліпеня за Дзень незалежнасці Беларусі, які мусіць святкавацца 25 сакавіка. Але ці не значыць такое віншаванне, што патрыярх, які віншуе выключна з афіцыйнымі рэжымнымі святамі, не прызнае самой незалежнасці Беларусі?» — заўважыў тэлеграм-канал «Rerum Novarum».

На афіцыйным сайце Лукашэнкі віншаванне патрыярха Кірыла не згадваецца.

Nashaniva.com