Супрацоўніцу IT-кампаніі «Гейм Стрым» Ксенію Алькенаву хутка пачнуць судзіць за данаты
Ксенія — супрацоўніца IT-кампаніі «Гейм Стрым». Яе затрымалі 11 сакавіка ў Мінску. Паводле сілавікоў, у 2020-2021 гадах праз данаты ў фэйсбуку яна зрабіла дзевяць плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425$.
04.07.2023 / 15:22
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Алькенавай знайшлі і канфіскавалі БЧБ-сцяг, 20 000$ і аргтэхніку, як піша «Вясна».
Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) — пры гэтым у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае.
Суд над палітзняволенай распачнецца 10 ліпеня ў Мінгарсудзе. Справу разглядаць будзе суддзя Яўген Хаткевіч.
Падтрымайце Ксенію грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Аляксандраўна Алькенава
Чытайце таксама: