Провады на пенсію беларускага пажарніка сабралі ў тыктоку амаль мільён праглядаў ВІДЭА
Беларускія пажарнікі ўзарвалі інтэрнэт кароткім ролікам з провадамі свайго калегі на пенсію. Відэа, якое з'явілася ў акаўнце @janow_by, набрала ў TikTok больш за 948 тысяч праглядаў, як заўважыла «Камсамольская праўда».
04.07.2023 / 20:09
У кароткім роліку пажарнікі Іванаўскага РАНС паказалі, як на пенсію праводзяць выратавальніка МНС Беларусі. Перад адыходам на пенсію, згодна з традыцыяй, пажарнік праходзіць своеасаблівае хрышчэнне вадой. Выратавальніку трэба прайсці пад вадаспадам з пырскаў вады, калі яшчэ яго паліваюць вадой з брандспойта.
«Сёння на пенсію ў Іванаўскім РАНС праводзілі Сяргея Давідовіча. Больш за 20 гадоў Сяргей Васільевіч аддаў службе, ратуючы людзей», — пракаментаваў аўтар роліка.
Калегі стоячы апладзіравалі Давідовічу, а пырскі вады ўтварылі яркую вясёлку, пад дугой якой прайшоў выратавальнік.
Чытайце таксама:
Новы натхняльны трэнд — у тыктоку шырыцца мода на надзею
Расійскі блогер папрасіў па прыколе падагрэць яму халаднік у Мінску