Жыццё побач з паркамі запавольвае біялагічнае старэнне

Міжнародная група даследчыкаў вывучыла даныя, сабраныя за 20 гадоў больш чым ад 900 удзельнікаў. Вынікі даследавання паказалі, што навакольнае асяроддзе ўплывае на здароўе чалавека на малекулярным узроўні: чым больш зялёных насаджэнняў размяшчалася вакол месцаў жыхарства, тым павольней працякала біялагічнае старэнне і развіваліся ўзроставыя хваробы ва ўдзельнікаў даследавання.

04.07.2023 / 22:28

У сярэднім людзі ў раёнах, якія месцяцца менш чым за 5 кіламетраў ад буйных зялёных насаджэнняў, былі на 2,5 года «маладзейшыя» за аднагодкаў з менш «зялёных» раёнаў.

Навукоўцы адзначаюць, што на гэты эфект могуць уплываць раса, сацыяльна-эканамічны статус і тое, як доўга чалавек жыве ў «зялёным» раёне. Гэта даследаванне даказвае важнасць правільнага дызайну гарадскіх кварталаў для паляпшэння здароўя яго жыхароў.

Чытайце таксама:

Новы метад трансплантацыі мікрабіёты дазваляе лячыць шмат якія хваробы. А яе крыніца вас вельмі здзівіць

На Сонцы адбылася адна з самых магутных успышак за 20 гадоў. У некалькіх рэгіёнах планеты знікла радыёсувязь

Колькі можна з'есці чарэшні, каб не стала дрэнна

Nashaniva.com