Маладзёны скралі з крамы 13 пар джынсаў
Крымінальнай справай завяршылася цяга двух мінчукоў да джынсаў. Аднак скралі яны іх не дзеля любові да моды.
05.07.2023 / 14:54
Жыхароў Фрунзенскага раёна затрымалі мясцовыя аператыўнікі: 18– і 19-гадовы хлопцы знеслі з крамы 13 пар джынсаў. Іх агульны кошт пацягнуў на 700 рублёў. Крадзенае збіраліся прадаваць у інтэрнэце, як піша Blizko.by.
Яны аднеслі джынсы ў прымерачную, дзе знялі з іх магнітныя кліпсы. Хлопцы думалі, што пакінулі краму незаўважна, але неўзабаве іх затрымалі міліцыянты.
Затрыманых не прыцягвалі раней да адказнасці. Але цяпер яны сталі фігурантамі крымінальнай справы.
Чытайце таксама:
Пад Чавусамі 11-гадовы школьнік запякаў бульбу — згарэла пяць пабудоў
Дзевяцігадовы хлопчык спрабаваў самастойна распаліць мангал і атрымаў апёкі