Пяцімесячнае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Мінску
Няшчасце здарылася сёння днём на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына.
05.07.2023 / 15:40
Фота: ДАІ
У 13:00 59-гадовы кіроўца МАЗ праявіў няўважлівасць і ўрэзаўся ў «Нісан», які спыніўся наперадзе.
32-гадовая пасажырку «Нісана» і 5-месячнае дзіця даставілі ў бальніцу для абследавання. ДАІ паведамляе, што дзіця знаходзілася ў дзіцячым крэсле.
Чытайце таксама:
У ДТЗ у Смалявіцкім раёне пацярпелі пяць чалавек