«Няма скандалу — можа, і на жаль». Чахоўскі пакідае Раду культуры
Прадзюсар і выканаўчы дырэктар Беларускай рады культуры Аляксандр Чахоўскі абвясціў, што пакідае Раду.
05.07.2023 / 15:43
Аляксандр Чахоўскі. Фота: «Наша Ніва»
«Надышоў той час, калі я адкрываю для сябе новую главу прафесійнага жыцця. Неўзабаве я пакідаю пазіцыю дырэктара ў справе культурніцкай дыпламатыі ў BCC/Belarusian Council for Culture і пакідаю склад каманды — і гэта ёсць узаемнае рашэнне. У ім няма скандалу (можа, і на жаль), няма канфлікту, а ёсць рацыянальнае і ўзважанае рашэнне абодвух бакоў дзеля важнай агульнай справы, скіраванай на развіццё і прамоцыю беларускай культуры ў свеце.
Шчырасць з самім сабой, адказнасць і сумленнасць у працы, робяць нас сапраўднымі прафесіяналамі. Якраз таму не варта намагацца штучна «нацягваць саву на глобус», калі адбываюцца відавочныя працэсы як у асабістым, так і працоўным сэнсах.
Цвёрда перакананы, што Беларуская Рада культуры грае вельмі важную ролю сёння для Беларусі і беларусаў у свеце, цалкам падзяляю яе амбітныя мэты і планы і буду намагацца дапамагаць далей звонку. А сам працягну займацца культурніцкімі і медыяпраектамі, арт-фэстамі і культурніцкай дыпламатыяй «пад сваім брэндам» разам з неймавернымі паплечнікамі.
Наперадзе будзе шмат чаго цікавага — не пераключайцеся.
І памятайце: Новая Беларусь — наш супольны арт-праект!» — напісаў Чахоўскі ў фэйсбуку.
Чытайце таксама:
Прадзюсар Аляксандр Чахоўскі — пра раскрутку Маргарыты Ляўчук, зайздрасць і псеўдапурытанства