Украіна дэмантуе помнік «Тры сястры» каля мяжы з Расіяй і Беларуссю

Улады Украіны знялі з дзяржаўнага ўліку помнік «Тры сястры», размешчаны на мяжы Расіі, Беларусі і Украіны. Пра гэта паведаміў Дэпартамент культуры Чарнігаўскай абласной адміністрацыі.

05.07.2023 / 15:55

«Дэпартамент культуры Чарнігаўскай абласной адміністрацыі 16 мая 2022 года скіраваў дакумент у Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны аб зняцці з уліку помніка гісторыі мясцовага значэння «Манумент дружбы народаў», які размешчаны на ўскраіне вёскі Сянькоўка Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці.

Загадам Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны ад 30 чэрвеня 2023 года №354 гэты помнік не падлягаецца ўнясенню ў Дзяржаўны рэестр нерухомых помнікаў Украіны і зняты з дзяржаўнага ўліку», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі.

Раней улады рэгіёна заяўлялі, што зняцце манумента «Тры сястры» з уліку дазволіць прыступіць да яго дэмантажу.

Чытайце таксама:

Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух

На Піншчыне адкрылі помнік Васілю Каржу

Безгустоўны знак на гары Дзяржынскай пастаўлены незаконна. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці

Nashaniva.com