«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка». Ціханоўская пракаментавала сённяшні прысуд Бабарыку
Святлана Ціханоўская пракаментавала суровы прысуд, вынесены сёння ў Мінскім абласным судзе Эдуарду Бабарыку, — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
05.07.2023 / 17:23
Эдуард Бабарыка ў судзе
Ціханоўская адзначае, што Эдуард Бабарыка правёў у СІЗА больш за тры гады — рэкордны для Беларусі тэрмін.
«Увесь гэты час рэжым проста не мог прыдумаць прычыну, па якой затрымаў Эдуарда, і знайсці доказаў яго віны. Бо за рэальную прычыну — помста за жаданне ягонага бацькі ўдзельнічаць у выбарах — наўрад ці б далі нейкі тэрмін нават у такім судзе», — адзначыла дэмакратычная лідарка.
«Гэты прысуд Эдуарду — за бацьку, які так і не з'явіўся на судзе; пра якога ён нічога не чуў з 26 красавіка і не ведае, ці жывы ён або не».
Ціханоўская пры гэтым упэўненая, што «такія маладыя і таленавітыя людзі, як Эдуард Бабарыка, — будучыня новай Беларусі. Якраз гэтыя людзі здольныя выцягнуць нашу краіну з крызісу, у які яе загнаў рэжым, і зрабіць Беларусь развітой і дэмакратычнай краінай».
{POLL#1204}
Чытайце таксама:
Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай
Вязні наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт