Уладзіміра Цэслера выключылі з Саюза мастакоў Беларусі

Дызайнер Уладзімір Цэслер вядомы сваімі хлёсткімі плакатамі. Апошнія некалькі год ён жыве ў эміграцыі. Нядаўна дызайнера выключылі з Саюза мастакоў Беларусі.

05.07.2023 / 19:08

Калаж: «Наша Ніва»

Як расказаў Цэслер «Нашай Ніве», яго выключылі за нясплату ўнёскаў. 

Многія працы гэтага дызайнера становяцца віруснымі — напрыклад, гара Рашмар з тварамі Лукашэнкі. А твор «Беларускі арнамент» ( у выглядзе калючага чырвонага дроту на белым фоне) сёлета атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве. Для самога дызайнера найбольш эмацыйнай з'яўляецца праца Loading (на выяве — загрузка 97%).

Цяпер Цэслер жыве на Кіпры і працягвае ствараць.

Выстава плакатаў Цэслера ў Вільні, 2023 год. Фота: «Наша Ніва»

Чытайце таксама:

«Лукашэнка будзе выкраслены з гісторыі. А наступным кіраўніком стане жанчына. Магчыма, не Ціханоўская». Гутарка з Уладзімірам Цэслерам

Твор Уладзіміра Цэслера «Беларускі арнамент» атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве

Цэслер падзяліўся, якую з уласных прац лічыць найбольш эмацыйна складанай

Nashaniva.com