На мяжы беларусаў прымушаюць адракацца карты паляка — праваабаронцы
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ўладальнікаў карты паляка пры праходжанні беларускай мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ, піша «Вясна».
06.07.2023 / 10:41
Рэч у тым, што памежнікі бачаць у візе: «мэта выдання — 18», што сведчыць аб тым, што яе атрымалі на падставе карты паляка.
Праваабаронцам вядома пра выпадкі, калі кадэбэшнікі прапанавалі «добраахвотна» адмовіцца ад карты паляка і проста на мяжы напісаць заяву консулу. Калі чалавек адракаецца гэта рабіць, то яму пагражаюць суткамі, як сцвярджае «Вясна».
Вядома пра як мінімум дзясятак такіх выпадкаў, пішуць праваабаронцы.
Чытайце таксама: