Цукерберг апублікаваў першы за 11 гадоў маўчання твіт. І гэта іронія

Кіраўнік кампаніі Meta Марк Цукерберг размясціў у твітары допіс. Папярэдні быў апублікаваны ў студзені 2012 года.

06.07.2023 / 12:18

Марк Цукерберг. Фота: Getty Images

Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля запуску новай сацсеткі Threads, якая пазіцыянуецца як канкурэнт сэрвісу мікраблогаў.

Цукерберг запосціў інтэрнэт-мем, на якім два чалавекі-павукі паказваюць адзін на аднаго. Магчыма, гэта адсылка да імавернага бою з Іланам Маскам.

pic.twitter.com/MbMxUWiQgp

— Mark Zuckerberg (@finkd) July 6, 2023

Апошні твіт Цукерберга быў апублікаваны 18 студзеня 2012 года. Новая публікацыя з'явілася пасля таго, як дадатак Threads стаў даступны для папярэдняй загрузкі ў краме App Store.

У апісанні сэрвісу сцвярджаецца, што Threads — гэта платформа, «дзе людзі збіраюцца разам, каб абмеркаваць абсалютна ўсё: ад таго, што іх хвалюе сёння, да таго, што будзе ў трэндзе заўтра».

Карыстальнікі Threads змогуць публікаваць кароткія тэкставыя паведамленні, якія, як і ў Twitter, можна будзе лайкаць, каментаваць або дзяліцца імі са сваімі чытачамі.

Чытайце таксама:

Meta запускае новы сэрвіс Threads — непасрэднага канкурэнта Twitter. Запуск ужо заўтра

Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень

У твітары больш не будзе блакітнай птушачкі

Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы

Nashaniva.com