Лічба дня: праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску падаражэў на 666 капеек

І цяпер каштуе больш за 100 рублёў.

06.07.2023 / 13:42

Пачынаючы з сёння, праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску каштуе больш за 100 рублёў. А канкрэтна — 102 рублі 24 капейкі. Што адбылося, разбіраўся Blizko.by

Адбылося падаражанне праезду на чыгунцы. Невядомым застаецца толькі тое, колькі цяпер будуць каштаваць праязныя на праезд у Мінску з улікам паездак на цягніках так званых «гарадскіх ліній».

Вось дакладныя лічбы.

Яшчэ ўчора праязны на ўсе 6 відаў гарадскога транспарту ў Менску (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро, аўтобус-экспрэс, гарадскія электрычкі) каштаваў 95,58 рубля. А сёння ўжо 102,24 рубля, або на 6,66 рубля больш (рост на 7%).

Праязны на 5 відаў транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро, аўтобус-экспрэс) — гэта значыць, без гарадской электрычкі — каштуе па-ранейшаму 69 рублёў 86 капеек.

Наогул у Мінску ёсць і больш дарагі праязны: за 155 рублёў 25 капеек. Але ён не ўключае ў сябе ні метро, ні гарадскія электрычкі, а дзейнічае толькі на аўтобус-тралейбус-трамвай-экспрэс на працягу 90 сутак.

Новыя тарыфы апублікаваныя на сайце «Мінсктранса» ў раздзеле «тарыфы», на спецыяльнай старонцы — калькулятары кошту праязных, а таксама ў касах метро і білетных кіёсках.

Nashaniva.com