Што здарылася з міністрам транспарту, які раптоўна памёр пасля Дня Незалежнасці?

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня. Пра яго заўчасную смерць паведаміла дзяржаўнае агенцтва, але падрабязнасцяў не прыводзіла. «Нашай Ніве» сталі вядомы некаторыя абставіны.

06.07.2023 / 15:27

Развітанне з міністрам. Фота: БелТА

Як стала вядома «Нашай Ніве», міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка скончыў жыццё суіцыдам. Адбылося гэта на лецішчы, яго знайшлі сваякі.

Гэта ўжо другі за апошні час выпадак суіцыдаў сярод лукашэнкаўскіх міністраў. Летась у сваім доме ў Драздах, па інфармацыі «Наша Нівы» засіліўся Уладзімір Макей.

Аўраменка быў міністрам з 2019 года. А дагэтуль працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў Беларусі, упраўленне транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў.

Сёння адбылася цырымонія развітання з Аўраменкам. На ёй прысутнічалі многія высокія чыноўнікі. Ад Аляксандра Лукашэнкі прынеслі вянок.

Чытайце таксама:

У Мінску развіталіся з раптоўна памерлым міністрам транспарту. Лукашэнка перадаў вянок

Nashaniva.com