Азаранка і Сасновіч выйшлі ў наступны раўнд Уімблдона

Прычым Сасновіч пачынала гуляць учора, але матч быў перапынены з-за цемры.

06.07.2023 / 16:50

Вікторыя Азаранка была ў 2012 годзе першай ракеткай свету. Зараз гэту вяршыню штурмуе Арына Сабаленка — нумар 2 у сусветным рэйтынгу. Фота: Michael Regan / Getty Images

Але беларуска ў двух сэтах адолела іспанку Нурыю Парызас-Дыяс (105 WTA) з лікам 6:2, 6:1. У другім крузе Аляксандра згуляе заўтра дзявятай ракеткі планеты, чэшкі Петры Квітавай.

Вікторыя Азаранка ў матчы другога раўнду выйграла ў аргенцінкі Надзі Падароскай — 6:3, 6:0.

У трэцім крузе Азаранка згуляе супраць расіянкі Дар'і Касаткінай (10 WTA). Матч адбудзецца ў суботу.

А Арына Сабаленка заўтра ў матчы другога раўнду згуляе з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай.

У мінулым годзе беларусы і расіяне не былі дапушчаныя да Уімблдона, а два гады таму Арына дайшла да паўфінала турніра.

Чытайце таксама:

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Свёнтак абышла Сабаленку па колькасці перамог у сезоне

Nashaniva.com