БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў

6.07.2023 / 18:42

Nashaniva.com

6 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Юзаф Станеўскі ў памяшканні мітрапалітальнай курыі ў Мінску абвясціў аб новых прызначэннях у сваёй архідыяцэзіі і ўручыў адпаведныя дэкрэты, паведамляе Catholic.by.

Ксёндз Антоній Клімантовіч

Сярод іншага ксёндз-канонік Антоній Клімантовіч звольнены з пасады пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і прызначаны пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі.

У той жа час пробашч гэтай парафіі ў Заслаўі ксёндз-канонік Дзмітрый Пухальскі пераводзіцца на ранейшую пасаду Клімантовіча — пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. З чым звязаная гэтая ракіроўка — не паведамляецца.

54-гадовы ксёндз Антоній Клімантовіч займаў пасаду пробашча архікафедральнай парафіі ў Мінску з 10 мая 2003 года (да 2 лютага 2005 года як выканаўца абавязкаў). Такім чынам, ён праслужыў у гэтай адказнай парафіі цэлых 20 гадоў.

Чытайце таксама:

Улады паабяцалі Гуджэроці дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе

Наведнік фэсту ў Будславе: Не свята, а адны мянты

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула