У новы амерыканскі пакет дапамогі Украіне ўвойдуць касетныя снарады — медыя

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў найбліжэйшы час абвесціць пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне, у якім, у прыватнасці будуць і касетныя снарады. Пра гэта паведамілі агенцтва Reuters і грамадскі радыёвяшчальнік ЗША NPR на паставе сведчанняў крыніц, піша «Еўрапейская праўда».

06.07.2023 / 21:40

Фота ілюстрацыйнае

Па інфармацыі NPR, новы пакет вайсковай дапамогі Украіне можа быць абвешчаны ўжо ў чацвер, у той час як па звестках Reuters гэта адбудзецца ў пятніцу.

Таксама СМІ не ўдакладняюць, як менавіта будзе давацца новы пакет; хутчэй за ўсё, касетныя снарады перададуць з запасаў арміі ЗША. Пра прыняцце рашэння па гэтаму тыпу ўзбраення медыя паведамлялі і раней.

Касетныя боепрыпасы звычайна выпускаюць вялікую колькасць дробных элементаў, якія могуць паражаць і забіваць цывільнае насельніцтва. Таксама ў гэтых боепрыпасаў параўнальна высокі працэнт неразрывання, з-за чаго яны ўяўляюць небяспеку на працягу многіх гадоў пасля завяршэння канфлікту.

У 2008 годзе больш за 120 краін падпісалі дамову аб забароне вытворчасці, выкарыстання і назапашвання касетных боепрыпасаў. Злучаныя Штаты, Расія і Украіна, аднак, адмовіліся далучыцца да яе.

Чытайце таксама:

Прычынай бракавання Байдэнам кандыдатуры Бэна Уолеса на генсакратара НАТА стала пытанне F-16 для Украіны — медыя

ЗША плануюць перадаць Украіне танкавыя снарады са збедненым уранам

Паміж Расіяй і Украінай ідзе вайна беспілотнікаў нечуванага маштабу

Nashaniva.com