Еўра — яшчэ плюс 30 рублёў
Еўра рыўком перадолеў адзнаку ў 4100 рублёў. Заўтра ён будзе каштаваць 4115,21 рубля.
25.11.2009 / 13:17
Еўра рыўком перадолеў адзнаку ў 4100 рублёў. За адзін дзень ён падаражэў на 31,5 рубеля.
Заўтра будзе каштаваць 4115,21 рубля. Гэта абсалютны рэкорд еўра ў Беларусі.
У некаторых банках за еўрапейскую валюту ўжо сёння трэба аддаць 4175 рублёў.
Абсалютны рэкорд усталяваў і расійскі рубель, упершыню перайшоўшы праз мяжу ў 95 рублёў.Цяпер ён ацэньваецца ў 95,17 рубля.
Даляр па-ранейшаму каштуе 2740 рублёў.
Такім чынам, дэвальвацыя беларускага рубеля да кошыка валют дасягнула 6,65%.