Скокнуў у ваду і зламаў шыю: мужчына памёр на вачах у дзяцей

Мужчына ў вёсцы Зарэчча ў Пухавіцкім раёне з разбегу галавой уніз нырнуў у ваду, але не ўлічыў глыбіню, стукнуўся аб дно і страціў прытомнасць. Інцыдэнт адбыўся 5 ліпеня, піша «Мінская праўда».

07.07.2023 / 07:27

Фота: «Наша Ніва»

Паводле звестак следства, 59-гадовы жыхар вёскі ў той дзень ужыў спіртнога, пасля чаго пайшоў на мясцовы пляж ракі Цітаўкі. На беразе ён убачыў дзяцей, якія купаліся, і вырашыў паказаць, як трэба плаваць. З разбегу мужчына скокнуў у ваду, але не ўлічыў глыбіню, стукнуўся аб дно і страціў прытомнасць.

«Адпачывальнікі, якія знаходзіліся на беразе, дасталі мужчыну з вады, выклікалі медыкаў і пачалі аказваць першую медыцынскую дапамогу, але выратаваць яго не ўдалося», — распавялі ва УСК.

Папярэдняя прычына смерці — пералом шыйнага аддзела пазваночніка.

Nashaniva.com