За абліты фарбай аўтамабіль Z-гастралёра ў Наваполацку распачалі крымінальную справу

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 53-гадовага жыхара горада Ілью Двойрына.

07.07.2023 / 09:29

Таксама былі затрыманыя жонка, сын Двойрына Дзмітрый, нявестка і брат, піша «Вясна».

4 ліпеня ў іх дома правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Ільі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў віцебскі ІЧУ. На яго заведзена крымінальная справа.

На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрынаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.

Nashaniva.com