Аграрый прабыў дэканам магілёўскага гістфака ўсяго два дні — «Магілёў.Media»

Толькі два дні давялося пабыць дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова кандыдату сельскагаспадарчых навук Аляксандру Кісялёву. Яго імя і фотаздымак у якасці дэкана з’явіліся на афіцыйным сайце факультэта 4 ліпеня, а ўжо 5-га рэктар МДУ Дзяніс Дук падпісаў загад аб прызначэнні на пасаду дэкана гістфака з 6 ліпеня кандыдата гістарычных навук Марыі Мацюшэўскай, піша «Магілёў.Media».

07.07.2023 / 15:50

Паводле крыніц выдання, перапрызначэнне дэкана гістфака адбылося пасля розгаласу, які выклікала публікацыя. 

Мацюшэўская Марыя Іосіфаўна — кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Раней працавала на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Нарадзілася ў Оршы ў 1970 годзе, вучылася і ўсё жыццё працавала ў МДУ імя Аркадзя Куляшова.

Чытайце таксама:

Кіраваць магілёўскім гістфакам прызначылі аграрыя

Лукашысты патрабуюць чыстак і рэпрэсій на гістфаках у ВНУ

Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі

Nashaniva.com