Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю будаўніку, сябру Вітольда Ашурка

Беларусы за суткі сабралі больш за 8000 еўра для Сяргея Пантуса. 19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ — разрыў анеўрызмы сасудаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацый і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому. Цяпер яму стала лепей, але патрэбны грошы на рэабілітацыю.

07.07.2023 / 17:50

Сяргей Пантус — грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі, што пад Лідай. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычын Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.

Хоць збор мінімальна неабходнай сумы ўжо завершаны, Сяргея ўсё яшчэ можна падтрымаць па спасылцы.

Чытайце таксама:

Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі

Высветлілася, што «Байсола» таксама два. Стрыжак патлумачыў, чаму і калі гэта адбылося

Абвешчаны збор на дапамогу на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі

Nashaniva.com