У Літве часова аднавілі ўнутраны памежны кантроль на мяжы з краінамі ЕС

Памежны кантроль па ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы, уключаючы і мяжу з краінамі Еўрасаюза, улады Літвы аднавілі на час правядзення саміту НАТА ў Вільні. Дадатковы памежны кантроль у Літве будзе дзейнічаць з 7 па 13 ліпеня ўключна.

07.07.2023 / 18:01

Літоўскія памежнікі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/pasienislt

На гэтыя дні аднаўляецца памежны рэжым на мяжы Літвы з Польшчай і Латвіяй, а таксама для ўсіх пасажыраў міжнародных аэрапортаў у Вільні, Каўнасе і Паланзе, а таксама ў марскім порце Клайпеды.

Адзначаецца, што на закансерваваных пунктах памежнага кантролю на літоўска-польскай і літоўска-латвійскай мяжы цяпер дзяжураць мабільныя групы.

Чытайце таксама:

Столтэнберг агучыў рашэнні, якія саміт NATO прыме ў дачыненні да Украіны

Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў вывесіць нацыянальныя сцягі ў Вільні на час саміту NATO

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі папярэдзілі NATO пра пагрозу з боку Беларусі

Nashaniva.com