«Расказаць Беларусь». 7 ліпеня — Дзень беларускай культуры
Вось ужо трэці год гэтае свята яднае тысячы беларусаў. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы! Слоган глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — «Расказаць Беларусь», паведамляе Беларуская рада культуры.
07.07.2023 / 19:39
«Расказаць Беларусь» — гэта
- расказваць пра саміх беларусаў, чым мы жывём сёння, якія мы, як наша беларускасць існуе ва ўмовах неверагодных рэпрэсій, ціску, засілля расейскай культуры (у Беларусі) і адарванасці ад роднай зямлі (калі гаворка пра беларусаў замежжа);
- мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
- казаць пра мінуўшчыну і выбітных персон нашай гісторыі, легендарныя падзеі;
- казаць пра нацыянальныя традыцыі і наш багаты жывы фальклор;
- расказваць пра здабыткі беларускіх творцаў, найлепшыя ўзоры творчасці ў розных жанрах мастацтва;
- расказваць пра тое, чым мы ганарымся, у чым ёсць наша годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.
Свет мусіць ведаць, кім мы ёсць. Даведвацца пра нас праз нашы культуру, мастацтва, мову.
Па спасылцы — афіша на мерапрыемства на сёння і найбліжэйшыя дні. Шукайце, што адбываецца ў вашых гарадах.
А таксам далучайцеся да флэшмобу пад хэштэгам #SpeakBelarus і распавядайце цікавыя факты ці гісторыі пра Беларусь у сваіх сацсетках.