Зорка «Чэлсі» Джон Тэры вярнуўся ў клуб

42-гадовы футбаліст будзе працаваць у Акадэміі клуба.

08.07.2023 / 08:12

Джон Тэры. Фота з яго інстаграма

«Я рады вярнуцца дадому, працаваць у Акадэміі і працягваць сваю працу ў клубе», — напісаў ён у сваім інстаграме.

Джон Тэры гуляў за «Чэлсі», з улікам маладзёжнага клуба, з 1995 па 2017 год. Згуляў 492 матчы, забіў 41 гол. Быў капітанам клуба, яго называлі «Жалезны чалавек» і «Містэр Чэлсі». 

Завяршыў кар'еру на наступны год у «Астан Віле». Увесну гэтага года працаваў асістэнтам у «Лестэры», які вылецеў з прэм'ер-лігі.

У мінулым годзе «Чэлсі» фінішаваў на 12-м месцы, упершыню за доўгія гады не трапіўшы ў еўракубкі.

Чытайце таксама:

У легендарнага галкіпера Эдвіна ван дэр Сара кровазліццё ў мозг

Вядомы футбольны трэнер збіраецца ўзначаліць зборную Бразіліі. Прэзідэнт краіны катэгарычна супраць

Яшчэ адна зорка сусветнага футбола перабіраецца ў Саудаўскую Аравію

Nashaniva.com