Неймаверна, але факт. У Мінску праязны на адзін від транспарту каштуе даражэй, чым на тры віды. Як такое можа быць

Днямі расказвалася, што праязны на ўсе шэсць відаў гарадскога грамадскага транспарту ў Мінску падаражэў і цяпер каштуе больш за 100 рублёў (а дакладней — 102,24 рубля). Але гэта яшчэ не ўсе цуды. Праязны на адзін від транспарту каштуе даражэй, чым на два і нават на тры віды, як піша Blizko.by.

08.07.2023 / 10:03

Гаворка ідзе пра сумешчаныя праязныя: наземны транспарт ад «Мінсктранса» плюс электрычкі так званых «гарадскіх ліній» ад БЧ. Пасля павышэння тарыфаў на праезд на цягнікі праязны толькі на гарадскія электрычкі каштуе даражэй, чым праязны на тыя ж гарадскія электрычкі плюс яшчэ адзін-два віды транспарту.

Глядзім тарыфы.

На 3 сутак

На 5 сутак

На 10 сутак

І толькі пачынаючы з 20-сутачных праязных картка на 1 від (гарадскія лініі) будзе абыходзіцца танней, чым на 2 віды.

Па правілах, калі пасажыр купляе праязны на аўтобус — тралейбус — трамвай, то яму таксама дастаецца права ездзіць і на аўтобусах-экспрэсах. Атрымліваецца, што праязны на 1 від (гарадскія лініі) цяпер толькі на 47 капеек таннейшы (або на 1,4%), чым на 5 відаў (аўтобус, тралейбус, трамвай, аўтобус-экспрэс, гарадскія лініі)!

Імаверна, пасля падаражэння праезду ў астатнім гарадскім транспарце («Мінсктранс» і «Мінскі метрапалітэн») суадносіны цэн на праязныя білеты стануць звыклымі: чым больш відаў транспарту — тым даражэй.

Чытайце таксама:

Лічба дня: праязны на ўсе віды гарадскога транспарту ў Мінску падаражэў на 666 капеек

Nashaniva.com