БЕЛ Ł РУС

Вайна

Шэсць чалавек загінулі пры абстрэле расейцамі Лімана

8.07.2023 / 11:54

Nashaniva.com

Раніцай 8 ліпеня Ліман Данецкай вобласці падвергнуўся абстрэлу, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек і яшчэ пяцёра атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе кіраўнік абладміністрацыі Павел Кірыленка.

Фота: тэлеграм-канал Паўла Кірыленкі

«Каля 10-й раніцы расейцы нанеслі ўдар па горадзе з РСЗА [рэактыўных сістэм залпавага агню] — трапілі ў прыватны сектар. Пашкоджаныя дом і крама», — піша ён.

Фота: тэлеграм-канал Паўла Кірыленкі

Фота: тэлеграм-канал Паўла Кірыленкі

Ішоў 500-ы дзень вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула