Памёр рэжысёр культавай расійскай перадачы «Куклы» Рыгор Любаміраў

Рэжысёр Рыгор Любаміраў памёр ва ўзросце 69 гадоў, паведаміў саюз кінематаграфістаў Расіі.

08.07.2023 / 12:18

Рыгор Любаміраў нарадзіўся 22 лістапада 1953 года ў Ленінградзе. Скончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кінашколу FEMIS у Парыжы.

Працаваў на тэлеканалах НТВ, ТБ-6 і «Расія». Быў сцэнарыстам і рэжысёрам вельмі папулярнай перадачы «Куклы», якая выходзіла на яшчэ дэмакратычным і незалежным НТВ у 1994-2002 гадах у прайм-тайм. Адным з першых сцэнарыстаў быў Віктар Шэндэровіч, а ў 1995—1999 гадах агучваў герояў будучая зорка расійскага кіно Сяргей Бязрукаў.

У перадачы высмейвалася расійская палітычная рэчаіснасць. Прысутнічаў там і персанаж Аляксандра Лукашэнкі. 

Любаміраў быў таксама рэжысёрам і аўтарам ідэі першага расійскага рэаліці-шоу «За шклом», прадзюсарам серыялаў «Рублёўка.Live», «Сталін.Live», «Самотны воўк», «Лесвіца ў нябёсы» і іншых, піша Kommersant.ru.

Nashaniva.com