У Тбілісі актывісты сарвалі ЛГБТ-фестываль. На пляцоўцы мерапрыемства пачаліся пагромы

Каля 300 прыхільнікаў кансерватыўнага руху Alt-Info і іншых правых партый Грузіі, прарваўшы ачапленне паліцыі, прайшлі маршам да возера Лісі, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства.

08.07.2023 / 14:52

Paper Kartuli

У Тбілісі група кансерватыўных актывістаў сарвала Tbilisi Pride Festival за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Пра гэта тэлеканал паведамляе тэлеканал Дождь са спасылкай на Paper Kartuli.

Як піша выданне, каля 300 прыхільнікаў кансерватыўнага руху Alt-Info і іншых правых партый Грузіі, прарваўшы ачапленне паліцыі, прайшлі маршам да возера Лісі, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства.Пасля гэтага пратэстоўцы зламалі калючы дрот, якім агароджвалася пляцоўка ЛГБТ-фестывалю, і пачалі пагром.

Paper Kartuli

«Актывісты грамяць сцэну, інсталяцыю, бар, рвуць плакаты і партрэты. З падраных сцягоў перад сцэнай робяць вогнішча. Натоўп радуецца: яны сарвалі фестываль. На сцэне паліцыя, але яна нічога не кантралюе», — перадае журналіст Paper Kartuli з месца падзей.

Paper Kartuli

Арганізатары фестывалю паведамілі ў сацсетках, што іх эвакуююць з месца правядзення мерапрыемства. Яны заклікалі ўдзельнікаў не прыязджаць на фестываль. «Міністэрства ўнутраных спраў не змагло забяспечыць бяспеку фестывалю», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Paper Kartuli

Чытайце таксама:

З ружовым аўтазакам. У Вільні прайшоў «Парад гордасці», удзел у якім узяла і беларуская калона ФОТАРЭПАРТАЖ

Nashaniva.com