Домікі на беразе. Глядзім недарагія варыянты каля Нарачы, Свіцязі і Свіры

Можна ўсё жыццё выношваць мару аб дачы каля мора, але так і не рэалізаваць яе. Realt прапануе прыгледзецца да нерухомасці на беразе нашых азёр. Глядзім дамы, якія самі па сабе каштуюць нядорага, але іх каштоўнасць вызначае месца.

09.07.2023 / 08:48

Свір, Мядзельскі напрамак, 154 км ад МКАД

Гарадскі пасёлак стаіць на беразе возера Свір. Побач — Блакітныя азёры, Нарач. Дом тут у крокавай даступнасці ад берага.

Дом драўляны, абкладзены цэглай. Агульная плошча — 64,9 кв. м. Вада — студзень з помпай, газ на ўчастку, падведзены да дома.

На ўчастку (20 сотак) знаходзяцца лазня, два хлявы і сад з пладаноснымі дрэвамі.

Гэты варыянт каштуе 14 000 долараў.

Папоўцы, Мядзельскі напрамак, 155 км ад МКАД

Вёска знаходзіцца на тэрыторыі біясфернага нацыянальнага парка «Нарачанскі», прама на беразе возера Малыя Швакшты. Вакол дома на многія кіламетры раскінуўся лес, у сезон багаты на грыбы і ягады. У радыусе 3-9 км размешчаны парк «Блакітныя азёры».

Тут прадаецца дом на 57 кв. м. У ім 3 пакоі, кухня, сталовая, ванны пакой з прыбіральняй, веранда.

Ацяпленне паравое, з цёплай падлогай на кухні і радыятарамі ў спальнях. Халодная і гарачая вада праведзена ў дом, каналізацыя мясцовая. На кухні — балонны газ. Ёсць тэлефон, інтэрнэт.

Памер участку 25 сотак. На ім размешчаны гаспадарчыя пабудовы і дзеючая лазня. За ўсё гэта просяць 14 000 долараў.

Парэчча, Брэсцкі напрамак, 144 км ад МКАД

Вёска невялікая, ціхая, побач з маляўнічым возерам Свіцязь.

Ацяпленне пячное, вада са студні.

Да дома прыкладаецца вялікі ўчастак на 80 сотак з садам, недабудаваным домам, двума гаражамі і склепам. Цана - 8 000 даляраў.

Ярошычы, Брэсцкі напрамак, 139 км ад МКАД

Вёска знаходзіцца ў баку ад трасы, месца спакойнае і ціхае, з брукаванай вуліцай. За два кіламетры праз лес — возера Свіцязь.

Дом драўляны, на 56 квадратаў. Усярэдзіне абабіты дрэвам. Пару гадоў таму была перакладзена руская печ і зроблена ляжанка — усё працуе. Маецца сучасная мэбля.

Побач з домам растуць высокія елкі, ёсць пладовыя дрэвы. На ўчастку ў 25 сотак знаходзяцца альтанка, гасцявая хатка, прудок з рыбкамі, летні душ. За ўсё гэта просяць не так ужо і шмат - 5 700 даляраў.

Гатавічы, Мядзельскі напрамак, 140 км ад МКАД

Месца ўнікальнае — знаходзіцца паміж двух самых вядомых беларускіх азёр Нарач і Мястра.

Дом драўляны, абкладзены цэглай. 

У астатнім жа гэта класічны вясковы дом — з пячным ацяпленнем і вадой са студні. Па вуліцы праходзіць газ, таму яго можна зрабіць больш камфортным.

Памер участку — 24 соткі. Цана такога варыянту - 23 000 даляраў.

Чытайце таксама:

Зрабіў лазню з хлява, выкапаў сажалку і будуе капліцу. Беларус пераехаў на хутар у Палессі і стаў папулярным блогерам, расказваючы пра сваю гаспадарку

Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты

Улады Мінска расказалі, калі пачнуць будаваць кватэры на месцы шматпакутнага «Гулівер

Nashaniva.com