Грэка-каталіцкі святар Аляксандр Шаўцоў на волі
Аляксандр Шаўцоў выйшаў на волю пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту, як паведамляе «Хрысціянская візія».
09.07.2023 / 10:43
Аляксандр Шаўцоў на волі. Фота з тэлеграм-канала «Хрысціянская візія»
Святар правёў у зняволенні 45 сутак — два адміністрацыйныя арышты запар, якія на яго наклалі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.