Перамоўнік па Беларусі арцыбіскуп Гуджэроці стаў кардыналам

У нядзелю 9 ліпеня Папа Францішак абвясціў пра прызначэнне 21 новага кардынала. Сярод іх — прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, які на працягу чатырох гадоў быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, а падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту прадстаўляў у нашай краіне Папу Францішка ў якасці яго спецыяльнага пасланніка.

09.07.2023 / 16:13

Фота: Catholic.by

Як піша Catholic.by, акрамя таго, кардыналам стане яшчэ адзін былы нунцый у Беларусі — арцыбіскуп Агасціна Маркэта, адзін з першых пастаянных прадстаўнікоў Папы ў нашай краіне.

Кансісторый па прызначэнні новых кардыналаў адбудзецца 30 верасня.

Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

Падчас сёлетняга фэсту ў Будславе Гуджэроці звярнуўся да вернікаў:

«Паколькі я ўжо немалады, я буду чакаць вас разам з Маці Божай і прывітаю вас па-беларуску ў Раі разам з Маці Божай».

А таксама расказаў, што сумаваў па драніках.

«Ідучы, вы адчувалі пах вашай зямлі. Не прыміце гэта за жарт, але калі я думаю пра гэтую зямлю, я думаю пра вашу бульбу. Вы ведаеце, што ваша бульба стала вельмі вядомай нават за мяжой…» — падзяліўся ўспамінамі з гасцямі фэсту Клаўдыа Гуджэроці.

Чытайце таксама:

Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся ў Будславе, што за мяжой вельмі сумаваў па беларускіх драніках

Папа Францішак назваў гэту беларускую жанчыну святой. Расказваем, хто гэта

Арцыбіскуп Гуджэроці — да вернікаў у Будславе: Я ўжо немалады, я прывітаю вас у Раі па-беларуску

Nashaniva.com