«Міс Нідэрланды» ўпершыню стала трансгендарная жанчына

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Нідэрланды» стала 22-гадовая Рыкі Кале. Яна будзе прадстаўляць сваю краіну з нацыянальным сцягам на конкурсе «Міс Сусвет 2023» у Сальвадоры.

09.07.2023 / 20:18

Фота: Instagram / Miss Nederland Organisatie

Кале — трансгендар. Яна жыве ў горадзе Брэда, на поўдні Нідэрландаў.

«У яе моцная гісторыя з выразнай місіяй», — адзначыла журы.

Раней Рыкі Кале ўдзельнічала ў тэлешоу. А ў тэлеконкурсе «Наступная топ-мадэль Нідэрландаў» яна дайшла да фіналу.

Nashaniva.com