Фатографам месца ўсё ж знайшлі

25.11.2009 / 21:21

Як паведамляе  Еўрапейскае радыё для Беларусі, для Сяргея Грыца (Associated Press), Васіля Фядосенкі (Reuters) і Віктара Драчова (AFP) месца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўсё ж знайшлося.

Аднаму з вышэйзгаданых фатографаў — Віктару Драчову — патэлефанавалі з прэс-службы і паведамілі аб акрэдытацыі трох фотакарэспандэнтаў.

Як паведамлялася раней, згаданым фатографам у акрэдытацыі на саміт ЕўрАзЭС было адмоўлена з’за недахопу вольнага месца ў канферэнц-залі Нацыянальнай бібліятэкі.

АП