Байдэн: Каб разгледзець заяўку Украіны ў НАТА, павінна скончыцца вайна

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю CNN заявіў, што перш чым NATO зможа разгледзець пытанне аб прыняцці Кіева ў свае шэрагі, павінна скончыцца вайна Расіі ва Украіне.

09.07.2023 / 20:55

Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Я не думаю, што ў NATO ёсць аднадушнасць з нагоды таго, ці прымаць альбо не прымаць Украіну ў сям'ю NATO цяпер, у гэты момант, у разгар вайны», — адзначыў Байдэн.

Байдэн сказаў, што ён падрабязна пагаварыў з Зяленскім і сказаў украінскаму прэзідэнту, што ЗША будуць працягваць забяспечваць бяспеку і ўзбраенне для Украіны, як яны гэта робяць для Ізраіля, пакуль ідзе працэс.

«Я думаю, мы павінны намеціць рацыянальны шлях для Украіны, каб яна магла прэтэндаваць на ўступленне ў NATO», — сказаў Байдэн, адзначыўшы, што ён адмовіўся ад патрабаванняў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна перад вайной узяць на сябе абавязацельства не прымаць Украіну, таму што Альянс праводзіць «палітыку адчыненых дзвярэй».

«Але я думаю, што заўчасна казаць, заклікаць да галасавання цяпер, таму што ёсць іншыя патрабаванні, якім неабходна адпавядаць, уключаючы дэмакратызацыю і некаторыя з гэтых пытанняў», — дадаў Байдэн.

Nashaniva.com