У Венесуэле забілі беларускага перакладчыка
На яго напалі з мэтай абрабавання.
26.11.2009 / 00:07
35-гадовы беларускі перакладчык, супрацоўнік ВА «Беларуснафта» быў забіты ў Венесуэле з мэтай абрабавання, паведамляе мясцовая газета El Tiempo.
Паводле інфармацыі выдання, перакладчык прыбыў у краіну два месяцы таму і браў удзел у перамовах паміж венесуэльскім дзяржаўным нафтавым холдынгам Petroleos de Venezuela і беларускім вытворчым аб'яднаннем «Беларуснафта».
Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада ў 6.30 раніцы ў Эль-Тыгрэ. Перакладчык і два яго калегі чакалі транспарт.
Да іх падышлі невядомыя, двойчы выстралілі ў перакладчыка і выхапілі ў яго сумку, у якой знаходзіўся ноўтбук.Паранены быў дастаўлены ў клініку, дзе памёр. Злачынцы ўцяклі, паліцыя Эль-Тыгрэ вядзе іх пошук.